17 красавіка 2025 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі нашай краіны з лістапада 2024 года па красавік 2025 года
Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.
На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:
«Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка);
«Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;
«Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна)».
На рэспубліканскі этап конкурсу паступілі 128 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 62 навуковыя праекты юных даследчыкаў.
Намінацыя «Геаграфічнае краязнаўства»
Дыплом ІІІ ступені
Сакалова Стэфанія, 9 «А» клас.
кіраўнік Пічугіна Ірына Мікалаеўна.
ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости