Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак куток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай
мовы. Сёння ў нашай гимназіі адбылося сапраўднае свята мовы! Вучні прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў, якія прайшлі пад дэвізам “Наша простае, шчырае слова - БЕЛАРУСКАЯ МОВА!”.
З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: акцыя “Слова са скрынкі” (правільна пераклаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку); Акцыя “Прывітайся са мной па-беларуску!”; фотазона і інш.
Насычны дзень быў дзень рознымі мерапрыемствамі: інтэрактыўныя перапынкі “Мы ведаем і любім беларускую мову ў розных яе праяўленнях”, інформ-кактэйль “На мове роднай размаўляю”, свая гульня “Радкі з вершаў”, акцыя “Напішам дыктант разам”, квэст-гульня “Па старонках любімых кніг” і інш.
Свята было яркім, каларытным, запамінальным. Усе атрымалі задавальненне.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости