14 февраля 2024 г.
З 5 па 11 лютага на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубронак" прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва:конкурс знаўцаў роднай мовы "Родная мова, цудоўная мова!", удзельніцай якога стала вучаніца 10 "Б" класа Трапашка Ганна. Сярод 58 вучняў, якія прымалі ўдзел ў спаборніцтве, Ганна ў ліку 6 лепшых прайшла ў фінал, дзе атрымала Дыплом II ступені (конкурс прамоўніцкага майстэрства "І вечнасць радка як вечнасць жыцця") і Дыплом III ступені (конкурс даследчых работ "Літаратурная спадчына маёй малой Радзімы").
Вернуться в раздел Новости